У Ганконгу тысячы людзей пратэстуюць насуперак забаронам

Жыхары Ганконга выступаюць супраць пракітайскай палітыкі адміністрацыі, а таксама паўтораў нападу на пратэстуючых, здзейсненага тыдзень таму. Паліцыя раней забараніла акцыю.
bbc.com

bbc.com

У Ганконгу ў суботу, 27 ліпеня, аднавіліся антыўрадавыя пратэсты. Тысячы чалавек выйшлі на вуліцы, каб выказаць незадаволенасць пракітайскай палітыкай адміністрацыі Ганконга, які з'яўляецца аўтаноміяй КНР. Праваахоўнікі ўжылі слёзатачывы газ супраць дэманстрантаў. Раней паліцыя забараніла правядзенне акцыі, спаслаўшыся на магчымыя сутыкненні.

Людзі, якія сабраліся, таксама выступаюць супраць нападаў на пратэстуючых. У мінулыя выходныя на групу актывістаў, што вярталіся з дэманстрацыі, напалі невядомыя ў белых футболках, узброеныя металічнымі прутамі і бітамі. У выніку 45 чалавек былі цяжка паранены. Пратэстоўцы лічаць, што напад быў заказным, а паліцыя прыняла недастаткова мер, каб своечасова спыніць тых, хто нападаў.

Самыя масавыя пратэсты з 1997 года


Пратэсты ў Ганконгу працягваюцца восьмы тыдзень запар. Іх першапрычынай стаў законапраект аб экстрадыцыі ў КНР, які ў выніку быў адкладзены, але не адкліканы канчаткова. Намер урада аўтаноміі дазволіць выдачу меркаваных правапарушальнікаў і злачынцаў уладам КНР выклікаў самыя масавыя пратэсты ў Ганконгу з часу перадачы гэтай былой брытанскай калоніі Кітаю ў 1997 годзе.

Кітай, якому Ганконг быў перададзены ў 1997 годзе, запэўніў Вялікабрытанію, што захавае на гэтай тэрыторыі асноўныя правы чалавека, такія, як свабода слова і друку, на працягу як мінімум 50 гадоў. Узмоцнены апазіцыйны рух у Ганконгу абвінавачвае ўрад аўтаноміі ў тым, што ён, на іх думку, усё больш парушае прынцып «адна краіна, дзве сістэмы».

dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: