У гарадах Расіі адбываюцца «маршы мацярынскага гневу»

У Маскве і Санкт-Пецярбургу затрымалі некалькі ўдзельнікаў няўзгодненай з уладамі акцыі пратэсту «Марш мацярынскага гневу», перадае Радыё Свабода.

У Екацерынбургу, Яраслаўлі, Казані, Махачкале, Арле і некалькіх іншых гарадах Расіі таксама прайшлі пратэсты — у падтрымку актывісткі «Адкрытай Расіі» Анастасіі Шаўчэнкі, якую судзяць па артыкуле аб «непажаданых арганізацыях», і актывісткі Ліі Мілушкінай у Пскове.

Напярэдадні 17-гадовая дачка Шаўчэнкі памерла ў бальніцы. Перад гэтым суд адмовіўся даць магчымасьць жанчыне наведаць дачку ў рэанімацыі.

«Памерла ў рэанімацыі, у якую Насту доўга не пускалі, бо яна знаходзіцца пад хатнім арыштам праз сваю грамадзянскую і, нават можна сказаць, маральную пазыцыю, — пішуць у фэйсбуку арганізатары «Маршу мацярынскага гневу». — Сёння пераслед жанчын, маці за тое, што яны хочуць лепшай будучыні, лепшай арганізацыі дзяржавы і грамадства ў нашай краіне, стаў штодзённасцю!»

Арганізатары маршаў патрабуюць вызваліць жанчын і ўсіх палітвязняў у Расіі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: