У Гданьску абралі новага мэра

На выбарах мэра Гданьска перамагла 39-гадовая юрыстка і чыноўніца мясцовага самакіравання Аляксандра Дулькевіч. 
Фота Renata Dąbrowska / Agencja Gazeta

Фота Renata Dąbrowska / Agencja Gazeta

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Дулькевіч падтрымалі больш за 82% выбаршчыкаў. Гэта азначае, што па выніках першага тура яна абыйшла 51-гадовага рэжысёра Гжэгажа Браўна і 46-гадовага актывіста і бізнесмена Марка Скіба.

Аляксандра Дулькевіч будавала сваю перадвыбарчую кампанію на працягу справы Паўла Адамовіча: «Я не другі Павел Адамовіч, але я абяцаю працягнуць яго місію». Яна абяцала павысіць бяспеку дарожнага руху, адкрываць новыя дзіцячыя сады, а таксама развіваць інфраструктуру Гданьска.

Нагадаем, у студзені на папярэдняга мэра Гданьска Паўла Адамовіча на дабрачынным канцэрце напаў мужчына з нажом. Пацярпелы перанёс пяцігадзінную аперацыю на сэрцы і ў вобласці жывата, але выратаваць яго жыццё не атрымалася. На наступны дзень Павел Адамовіч памёр.

Абвінавачаны ў забойстве Адамовіча на допыце ў пракуратуры не прызнаў віну. Па версіі следства, нападнік хацеў адпомсціць за нібыта беспадстаўны тэрмін турэмнага зняволення.

Паводле rmf24.pl

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!