У Генуі абрынуўся аўтамабільны мост вышынёй 45 метраў. Загінулі дзясяткі чалавек

У Генуі на поўначы Італіі абрынуўся аўтамабільны мост, па якім праходзіла платная аўтамагістраль A10.
Italy Photo Press / imago / Scanpix / LETA

Italy Photo Press / imago / Scanpix / LETA

Па словах кіраўніка гарадской службы хуткай дапамогі, загінулі дзясяткі чалавек — як тыя, хто зваліўся з моста, так і людзі, якія апынуліся пад абломкамі. У міністэрстве транспарту Італіі заявілі аб гібелі як найменьш 22 чалавек.

Аўтамабільны рух "цалкам заблакаваны" піша выданне Adnkronos. Дзясяткі аўтамабіляў засталіся ў тунэлях, якія вядуць да абрынутага маста.

Мост вышынёй 45 метраў праходзіць над далінай ракі, дзе размешчаны жылыя дамы, чыгуначныя шляхі і прамзона. Мяркуючы па фатаграфіях і відэа, абрынулася цэнтральная частка моста. Італьянскія чыгункі паведамілі аб прыпыненні руху ў Генуі.

Прычыны абвальвання, якое здарылася падчас моцнай навальніцы, пакуль невядомыя. Некаторыя відавочцы кажуць, што ў мост перад абвальваннем ўдарыла маланка. Мост Марандзі (названы па прозвішчы інжынера-канструктара) вышынёй 45 метраў і даўжынёй амаль 1200 метраў быў пабудаваны ў 1963-1967 гадах. Як распавялі "Медузе" мясцовыя жыхары, апоры моста "ўвесь час" рамантавалі.


Паводле meduza.io

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць