У Германіі адзначаюць 60-годдзе радарнага кантролю

60 гадоў таму ў Германіі пачалі змагацца з перавышэннем хуткасці новымі сродкамі. Хуткасны радар упершыню выкарысталі ў Дзюсельдорфе 21 студзеня 1957 года. 

Дырэктар Паліцэйскага музея ў Зальцкотэне Фелікс Хофман у арыгінальнай уніформе тых гадоў

Хуткасны радар VRG2 быў распрацаваны фірмай Telefunken і ўпершыню ўжыты на практыцы ў Дзюсельдорфе 21 студзеня 1957 года.

З нагоды юбілею радарнага кантролю ў Германіі дырэктар Паліцэйскага музея ў нямецкім горадзе Зальцкотэн Фелікс Хофман сустрэў карэспандэнта агенцтва dpa ў арыгінальнай уніформе тых гадоў.

Неабходнасць узмацніць барацьбу з ліхачамі пры дапамозе новых тэхнічных сродкаў была выкліканая шакавальным ростам ліку ахвяр ДТЗ.

Нягледзячы на ​​адносна нізкую інтэнсіўнасць руху, штогадовая колькасць смяротных выпадкаў у Заходняй Германіі 60 гадоў таму дасягнула 13 тысяч чалавек. Зараз гэты паказчык складае каля 3,5 тысяч у цэлым па краіне.

Адзначым, што першы кантроль хуткасці нямецкія паліцыянты правялі яшчэ ў 1906 годзе. Зрабілі яны гэта тады з дапамогай простага секундамера на загадзя замераным адрэзку дарогі ў бадэнскам горадзе Кель.


Паводле Deutsche Welle 

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: