У Германіі арганізавалі канцэрты для даследвання каронавіруса

У Германіі арганізавалі тры канцэрты пры розных умовах, каб паглядзець, як распаўсюджваецца каронавірус, і ацаніць рызыкі масавых мерапрыемстваў.
У нямецкім Лейпцыгу ў суботу, 22 жніўня, прайшлі тры тэставыя канцэрты поп-спевака Ціма Бендцко. Так даследчыкі з Гальле-Вітэнбэрскага універсітэта вывучаюць, як распаўсюджваецца каронавірус. Усе гледачы загадзя здалі тэст на COVID-19, падчас канцэрту на іх былі маскі.

На канцэрты прыйшлі больш за 1400 чалавек, паведамляе медыякампанія WDR. На кожным з мерапрыемстваў былі розныя ўмовы: так, на адным з іх гледачы прытрымліваліся дыстанцыі, на другім - не. На гледачах былі спецыяльныя датчыкі, з дапамогай якіх навукоўцы могуць адсочваць іх перамяшчэнні. Удзельнікам эксперыменту таксама далі флуарэцэнтныя дэзінфікуючыя сродкі, такім чынам навукоўцы змогуць высветліць, да чаго гледачы дакраналіся асабліва часта. Даследнікі таксама вывучаць, як у гэты час у паветры распаўсюджваліся часціцы, якія могуць пераносіць вірус.

На падставе гэтых дадзеных навукоўцы хочуць стварыць матэматычную мадэль, з дапамогай якой можна будзе ацаніць рызыкі заражэння каронавірусам на масавым мерапрыемстве ў закрытым памяшканні. Вынікі павінны быць гатовыя восенню.

dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: