У Германіі аўтамабіль наехаў на ўдзельнікаў карнавалу. Пацярпелі не менш за 15 чалавек

Легкавы аўтамабіль заехаў у натоўп удзельнікаў карнавалу ў нямецкім горадзе Фолькмарзен (зямля Гесэн), пацярпелі не менш за 15 чалавек, у тым ліку дзеці. Па словах відавочцаў, кіроўца заехаў за агароджу і працягваў ціснуць на газ. Перш чым спыніцца, аўтамабіль праехаў каля 30 метраў.

Фота: EPA/Vostock-photo


Кіроўцу затрымалі, яго матывы высвятляюць, пакуль не зразумела, ці быў гэта спланаваны напад.

Адзін з відавочцаў распавёў www.dw.com, што на натоўп ўдзельнікаў карнавалу наехаў серабрысты Mercedes-Kombi. Інцыдэнт адбыўся каля 14.30 па мясцовым часе (16.30 па мінскім часе). Машына праехала каля 30 метраў, перш чым спынілася. Па словах сведкаў, кіроўца пасля наезду працягваў ціснуць на педаль газу.

Пакуль не ўстаноўлена, ці дзейнічаў кіроўца з благімі намерам. Паліцыя пачала следчыя дзеянні і дапытвае сведкаў. Frankfurter Rundschau са спасылкай на сведкаў перадае, што кіроўца наўмысна аб'ехаў агароджу, якая аддзяляла ўдзельнікаў карнавальнага шэсця ад гледачоў.

Праваахоўныя органы разглядаюць некалькі версій таго, што здарылася. Адна з іх палягае ў тым, што кіроўцу магло стаць дрэнна за рулём. "Ці ідзе гаворка пра медыцынскае здарэнне, ці пра тэхнічную няспраўнасць, ці — у горшым з магчымых сцэнараў — пра намер, мы не можам пакуль сказаць", — заявіў прадстаўнік паліцыі.




За дзень да гэтага, 23 лютага, у Фолькмарзене ў памяшканні, дзе праходзіла прысвечанае карнавалу мерапрыемства, спрацавала пажарная сігналізацыя. Прычыну здарэння не выявілі, ці ёсць сувязь паміж двума інцыдэнтамі, пакуль не зразумела.

Паводле www.dw.com, meduza.io


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: