Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

У Германіі хочуць адмяніць васьмігадзінны працоўны дзень

У Германіі варта ўвесці больш гнуткі графік працы для падтрымання канкурэнтаздольнасці нямецкіх кампаній. Пра гэта заявіў кіраўнік Савета эканамічных экспертаў пры ўрадзе ФРГ Крыстоф Шмідт (Christoph Schmidt) у інтэрв'ю газеце Welt am Sonntag.

"Фірмы, якія хочуць выжыць у новым, прасякнутым лічбавымі тэхналогіямі, свеце, павінны быць манеўранымі і ўмець хутка склікаць свае каманды. Перакананне, што працоўны дзень пачынаецца ў офісе раніцай і заканчваецца пасля выхаду з офіса, састарэла", — лічыць Шмідт, піша DW.

Разам з тым спецыяліст перасцярог ад схаванага павялічэння працоўнага часу ў выніку рэформы. "Магчыма, працадаўцам гэтага і хацелася б, але гаворка павінна ісці выключна аб тым, каб існючы працоўны час гнутчэй размяркоўваўся ў плыні дня і тыдня", — растлумачыў Шмідт.

Нямецкія працадаўцы даўно выступаюць за адмену васьмігадзіннага працоўнага дня і захаванне дзеючай нормы аб абмежаванні працы 48-мі гадзінамі на тыдзень, піша Welt am Sonntag. Яны таксама выступаюць за скарачэнне з 11 да 9 гадзін зафіксаванай у заканадаўстве нормы абавязковага перапынку паміж працоўнымі днямі. Прафсаюзы — супраць, таму што асцерагаюцца фактычнага вызвалення працоўнага часу для работнікаў.

Савет эканамічных экспертаў перадаў свае высновы канцлеру ФРГ Ангеле Меркель. Рэформа працоўнага заканадаўства — адна з тэмаў перамоваў адносна стварэння кааліцыі "Ямайка" ў складзе хрысціянскіх дэмакратаў, "зялёных" і вольных дэмакратаў у Бундэстагу новага склікання.

Каментаваць