У Германіі праходзіць найбуйнейшая пасля Другой сусветнай вайны эвакуацыя

Больш за 54 тысяч жыхароў горада Аўгсбург на поўдні Германіі павінны пакінуць свае дамы ў нядзелю, бо ў цэнтры горада выяўленая велізарная брытанская авіябомба часоў Другой сусветнай вайны.


Гэта найбуйнейшая эвакуацыя насельніцтва ў Германіі пасля заканчэння вайны.

Наколькі вядома, бомбу вагой у 1,8 тоны скінулі на горад падчас бамбёжкі ў 1944 года, у выніку якой горад быў амаль цалкам разбураны.

Цэнтр горада ачэплены з раніцы нядзелі. Мясцовыя жыхары павінны яго пакінуць да 10 раніцы па мясцовым часе.

Паліцыя заяўляе, што нікому не вядома, колькі часу спатрэбіцца, каб абясшкодзіць бомбу.

Улады ўпэўнены, што большасць эвакуяваных змогуць знайсці прытулак у сваякоў і знаёмых.

На ўсялякі выпадак, у навакольных школах і спартзалах адкрыты цэнтры для прыёму эвакуяваных і іх хатніх жывёл.

Улады горада таксама абвясцілі, што грамадзкі транспарт у гэты калядны дзень будзе бясплатным.

У Нямеччыне, якая падвяргалася масіраваным бамбаванням саюзнікаў, штогод знаходзяць разарваліся снарады часоў Другой сусветнай. Звычайна яны шчасна нейтралізуюцца, аднак у 2010 годзе трое выбухатэхнікаў загінулі пры спробе абясшкодзіць старую бомбу.

У снежні 2011 года ў горадзе Кобленц на захадзе Германіі адбылася самая маштабная аперацыя па абясшкоджванні бомбы з моманту заканчэння вайны, калі былі разраджаныя два знойдзеных на дне Рэйна снарада.


Паводле bbc.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: