У Германіі з галалёдам будуць змагацца з дапамогай агурочнага расолу

Нямецкая фірма-вытворца салёных агуркоў будзе аддаваць расол, які застаецца пасля вырабу прадукту, на апрацоўку дарог. Такім чынам збіраюцца змагацца з галалёдам. Ва ўрадзе Баварыі праект ухвалілі.

Фота: marktspiegel.de

У Баварыі на поўдні Германіі вытворца салёных агуркоў і гарчыцы Develey прапанаваў сваю дапамогу ў барацьбе з галалёдам на дарогах.

Цяпер раствор, які застаецца ад вытворчасці салёных агуркоў, пойдзе на апрацоўку аўтадарог. Супрацоўнікі кампаніі разам з прадстаўнікамі дарожнай службы падлічылі, што агурочнага расолу павінна хапіць на апрацоўку каля 1,5 тысяч кіламетраў дарог, што дазволіць зэканоміць прыкладна сем тон солі.

Ва ўрадзе Баварыі праект ухвалілі і выкалалі падзяку за экалагічнае абыходжанне з адходамі.

Паводле korrespondent.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: