У Грэцыі ўвялі падатак на поліэтыленавыя пакеты

Улады краіны маюць намер на 90% скараціць спажыванне пластыкавых пакетаў да 2025 года.


З 1 студзеня 2018 года стануць платнымі аднаразовыя пластыкавыя пакеты ў супермаркетах Грэцыі, перадае РІА Навіны. За кожны з іх трэба будзе даплаціць 4 еўрацэнта. Гэты кошт падвысіцца да 9 еўрацэнтаў з 1 студзеня 2019 года. Такім чынам, грэцкія ўлады ўвялі меру па абмежаванні выкарыстоўвання поліэтыленавых пакетаў як аднаго з асноўных сродкаў забруджвання навакольнага асяроддзя. Як заявіў намеснік міністра навакольнага асяроддзя Сокраціс Фамеллос, гэта робіцца для таго, каб грамадзяне змянілі паводзіны і разумелі экалагічныя наступствы.

Па дадзеных Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя Грэцыі, штогод грамадзяне іх краіны выкарыстоўваюць каля 4,5 мільярда пакетаў, гэта значыць каля 400 штук на чалавека. Таксама адзначаецца, што грэкі спажываюць удвая больш пакетаў, чым у сярэднім у Еўропе.

Каментаваць