
Reuters
У ходзе раскопак на месцы антычнага грэцкага горада Алімпія археолагі выявілі гліняную таблічку з вершамі з «Адысеі» Гамера.
Яна змяшчае 13 вершаў з чатырнаццатай песні «Адысеі», дзе герой, Адысей, звяртаецца да свайго сябра Яўмея. Паводле папярэдніх ацэнак, знаходку адносяць да рымскай эпохі, верагодна, да ІІІ стагоддзя нашай эры.
На думку большасці даследчыкаў, «Адысея» была напісана ў VIII стагоддзі да нашай эры.

Паводле Reuters