У Грузіі ў знак пратэста прывялі баранаў пад парламент

Дзясятак авечак да будынку парламента Грузіі прывялі грамадзянскія актывісты, якія выступаюць супраць прызначэння Георгія Гахарыі прэмʼер-міністрам краіны, паведамляе Белсат.
newsgeorgia.ge

newsgeorgia.ge

8 верасня парламент Грузіі разглядаў пытанне даверу новаму ўраду. Папярэдні кіраўнік ураду Мамука Бахтадзэ сышоў у адстаўку.

Раней Георгій Гахарыя ўзначальваў МУС Грузіі. Апазіцыя і грамадскія актывісты патрабавалі ягонай адстаўкі за разгон пратэстаў, якія адбыліся сёлета ў чэрвені.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!