У IKEA можа з'явіцца цацка «Сабачка з бчб»

Кожны можа паўплываць на гэта, прагаласаваўшы ў інстаграме ІКЕА.
IKEA ЗША прапанавала дзецям намаляваць цацку, якую яны хацелі б мець. Цяпер у інстаграме крамы праходзіць конкурс-галасаванка. Цацка, якая пераможа, зʼявіцца на паліцах крамы.

Сярод удзельнікаў – малюнак сабакі ў белым касцюме з чырвонай палоскай. «Sabachka» – так назваў свой твор малады аўтар.

Пераможца конкурсу прыме ўдзел у фінале, які пройдзе ў Швецыі. Калі вы хочаце каб «Sabachka» перамог у конкурсе, прагаласуйце ў сторыс вось тут.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: