У Індыі 122 мільёна чалавек засталіся без працы з-за каранціну

Індыя знаходзіцца на каранціне з 25 сакавіка. Гэта прывяло да масавых звальненняў і страты працы.

Жыхары Індыі сядзяць дома на каранціне

У Індыі 122 мільёны чалавек страцілі працу з-за каранцінных абмежаванняў, уведзеных для прадухілення распаўсюджвання каронавіруса COVID-19.

Паводле Цэнтра маніторынгу індыйскай эканомікі, узровень беспрацоўя ў краіне знаходзіцца на рэкордна высокім узроўні — 27,1%. У параўнанні з ЗША гэтыя паказчыкі ў чатыры разы вышэйшыя.

Індыя знаходзіцца на каранціне з 25 сакавіка. Гэта прывяло да масавых звальненняў і страты працы сярод насельніцтва.

Паводле апошніх звестак, у Індыі на каронавірус захварэлі больш за 43 тысяч чалавек, памерлі 1787.

Паводле korrespondent.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: