У Іране адбыўся моцны землятрус: ёсць ахвяры

Моцны землятрус адбыўся ў Іране. Магнітуда падземных штуршкоў склала 5,8. Не менш за тры чалавекі загінулі, яшчэ 20 пацярпелі.

Фота: Getty Images

Землятрус магнітудай 5,8 адбыўся ў правінцыі Усходні Азербайджан у паўночна-заходняй частцы Ірана. Не менш за тры чалавекі загінулі, яшчэ 20 пацярпелі, паведамляе тэлеканал Press TV.

Эпіцэнтр землятрусу размяшчаўся ў 118 кіламетрах на захад ад горада Тэбрыз, насельніцтва якога складае 1,4 мільёна чалавек, ачаг знаходзіўся на глыбіні 10 кіламетраў.

Прыкладная колькасць насельніцтва ў раёне падземных штуршкоў дасягае 20 мільёнаў чалавек.

Паводле korrespondent.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: