У Іране пачаліся пратэсты супраць смяротнага пакарання

Пратэсты пачаліся з-за вынясення смяротнага прысуду тром мужчынам, затрыманым падчас пратэстаў у 2019 годзе.

Пратэсты ў Іране. Фота: кадр з відэа 

У Іране на вуліцах некалькіх гарадоў распачаліся пратэсты супраць смяротнага пакарання для трох мужчынаў, затрыманых падчас пратэстаў у лістападзе 2019 года.

Карыстальнікі сацыяльных сетак у чацвер заклікалі да агульнанацыянальных пратэстаў увечары ў пятніцу супраць смяротнага пакарання ў дачыненні да трох маладых людзей, якія былі арыштаваныя падчас акцый пратэсту ў лістападзе 2019 года. Але людзі выйшлі на вуліцы ўжо у чацвер.

Першым горадам, у якім распачаліся пратэсты, быў Бехбахан, і неўзабаве пасля гэтага людзі выйшлі на вуліцы ў Шыразе.

Некаторыя карыстальнікі сацыяльных сетак таксама паведамляюць пра збоі ў працы мабільнага інтэрнэту ў некаторых гарадах Ірану.

Паводле korrespondent.net



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: