У Італіі ўвялі безумоўны базавы даход у 500 еўра

У Італіі ўступіў у дзеянне закон аб увядзенні безумоўнага базавага даходу ў памеры 500 еўра ў месяц. Але распаўсюджваецца ён не на ўсіх.
fee.org

fee.org

У сераду, 6 сакавіка, афіцыйна пачала працаваць сістэма падачы заявак на атрыманне "грамадзянскіх выплат". Рэгістрацыя магчымая праз інтэрнэт, праз паштовыя аддзяленні і нацыянальную сетку адміністрацыйных цэнтраў CAF.

"Сёння мы стрымалі сваё абяцанне. Дзяржава нарэшце клапоціцца аб нябачных людзях, якія былі на задворках краіны і далёкія ад палітычных дэбатаў", — сказаў віцэ-прэм'ер, міністр працы і прамысловасці Луіджы Дзі Маё.

Паводле яго слоў, на выплаты ад дзяржавы могуць разлічваць пяць мiльёнаў грамадзян Італіі.

28 студзеня прэзідэнт Італіі Серджо Матарэла падпісаў закон, якім уводзіцца базавы даход для малазабяспечаных і зніжаецца пенсійны ўзрост.

Грамадзянскія выплаты могуць дасягаць 500 еўра ў месяц (6000 еўра ў год) для аднаго чалавека, калі сямейныя даходы роўныя нулю. У тым выпадку, калі сям'я арандуе жыллё, то яна можа атрымаць 280 еўра ў месяц кампенсацыі. Для сям'і з трыма дзецьмі, з якіх як мінімум двое непаўналетнія, дапамога можа дасягаць 1050 еўра ў месяц, калі сямейныя даходы роўныя нулю.

Базавы даход не распаўсюдзіцца на людзей, якія атрымліваюць больш 9360 еўра ў год. Атрымліваць дапамогу могуць толькі грамадзяне Італіі, альбо асобы, якія легальна пражываюць на тэрыторыі краіны больш за 10 гадоў.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!