У каледжы ў Керчы спрацавала выбуховае прыстасаванне (дапоўнена)

Паводле папярэдніх дадзеных, загінулі васямнаццаць чалавек. Большасць — падлеткі. Каля паўсотні параненых.
У каледжы ў Керчы адбыўся падрыў неўстаноўленага выбуховага прыстасавання, паведамілі «Інтэрфаксу» ў сераду ў інфармацыйным цэнтры Нацыянальнага антытэрарыстычнага камітэта (НАК).

Паводле папярэдніх дадзеных, загінулі дзесяць чалавек, каля 50 параненых.

Крыніца таксама паведаміла, што выбух, верагодна, адбыўся на першым паверсе будынка.

Афіцыйны прадстаўнік НАК Андрэй Пржаздомскі ў эфіры тэлеканала «Расія-24» паведаміў, што «па ўказанні кіраўнікоў аператыўнага штабу (НАК) на месца прыбылі сілы і сродкі ФСБ, органаў унутраных спраў, МНС, усе працуюць па ліквідацыі наступстваў таго, што адбылося».

«Тэрыторыя ачэпленая, эвакуацыя была праведзена адразу. Пацярпелыя дастаўлены ў медыцынскія ўстановы горада для аказання неабходнай псіхалагічнай і медыцынскай дапамогі», — сказаў ён.

Прадстаўнік НАК завіў, што «цяпер уключаны ўсе сілы і сродкі для вырашэння асноўных задач, каардынуюцца дзеянні згаданых органаў бяспекі, аварыйна-выратавальных службаў для ўстанаўлення прычын выбуху і недапушчэння магчымых паўторных выбухаў».

Паводле першапачатковай версіі, прычынай выбуху ў каледжы быў газ. Аднак пазней высветлілася, што будынак не быў газіфікаваны.

Колькасць ахвяраў выбуху дасягнула 18 чалавек. Пра гэта паведамляе Telegram-канал Mash.

Выбух у політэхнічным каледжы Керчы зладзіў 22-гадовы студэнт гэтай навучальнай установы, паведаміў «Інтэрфаксу» так званы кіраўнік Крыма Сяргей Аксёнаў. Паводле яго інфармацыі, падазраваны наклаў на сябе рукі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-10-17 16:07:30
Тры хвіліны таму ТАСС заявіла, што ў коледжы сам сябе падарваў студэнт 4 курса, які загінуў.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-17 18:18:16
ТАСС: По данным Центра медицины катастроф, в результате ЧП погибли 19 человек. Количество раненых, по разным данным, - от 47 до 52.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-18 11:54:56
ТАСС: Число погибших в результате ЧП в колледже в Керчи возросло до 21.

Синдром Крыма.

Каментаваць