У Каліфорніі марыхуана стала легальнай

З 1 студзеня 2018 года ў амерыканскім штаце Каліфорнія людзі старэйшыя за 21 год могуць захоўваць да 28 грамаў марыхуаны.

У амерыканскім штаце Каліфорнія стала легальным ужыванне марыхуаны ў рэкрэацыйных мэтах, паведамляе BBC.

Людзі старэйшыя за 21 год маюць права захоўваць да 28 грамаў гэтага наркотыку і вырасціць дома да шасці раслін марыхуаны. Ужыванне наркатычнага рэчыва ў грамадскіх месцах, на адлегласці да 300 м ад школ або падчас кіравання забаронена.

За легалізацыю жыхары прагаласавалі ў лістападзе 2016 года. У 1996 годзе Каліфорнія стала першым амерыканскім штатам, які дазволіў выкарыстанне марыхуаны ў медыцынскіх мэтах.

Акрамя Каліфорніі, ужыванне гэтага наркотыку ў рэкрэацыйных мэтах легалізавалі ў штатах Каларада, Вашынгтон, Арэгон, Аляска і Невада. Такім чынам, законна набываць марыхуану можа пятая частка амерыканцаў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!