У Каліфорніі ўтварыліся гіганцкія чэргі за рэкрэацыйнай марыхуанай

Пасля таго, як з 1 студзеня ў амерыканскім штаце Каліфорнія стала легальным спажыванне марыхуаны з рекрэакцыйнаю мэтай (гэта значыць проста дзеля адпачынку), у ліцэнзаваных крамах па продажу канабісу ўтварыліся доўгія чэргі.

Пра гэта паведамляе Голас Амерыкі  са спасылкай на шматлікія амерыканскія СМІ.

Чакаецца, што агульны аб'ём продажаў у індустрыі рэкрэацыйнай марыхуаны за некалькі гадоў дасягне 7 млрд долараў.

"Каліфорнія ўжо 6-ы амерыканскі штат, у якім дазволены продаж рэкрэацыйнай марыхуаны. Гэты штат і самы вялікі па колькасці насельніцтва ў ЗША. Легалізацыя рэкрэацыйнай марыхуаны тут успрымаецца як значны крок на шляху да станаўлення марыхуаны як прымальнага для грамадскасці складніка побыту", — паведамляе канал Сі-Эн-Эн.

Любая асоба старэйшая за 21 год можа легальна вырошчваць абмежаваную колькасць марыхуаны або валодаць ёю.

Нягледзячы на ​​легалізацыю продажу рэкрэацыйнай марыхуаны ў асобных штатах ЗША, федэральны ўрад усё яшчэ лічыць зварот, спажыванне гэтага рэчыва супрацьзаконным нават з лячэбнай мэтай. На гэта звяртае ўвагу агенцтва навін AFP.

Тым, хто наведвае, напрыклад, Каліфорнія, варта памятаць, што марыхуану нельга перавозіць з аднаго штата ў іншы або праносіць на борт самалёта і г.д.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • фцф
  • 2018-01-03 19:57:03
Пара і нашы каноплі рэабілітаваць. Няма дзе й Піліпу ўжо схавацца. Вяртаймася да каранёў!