У Калумбіі ўрачыста ўзарвалі асабняк наркабарона Пабла Эксабара (відэа)

У Медзяльіне ў Калумбіі ўчора, 22 лютага знеслі дом, які належаў вядомаму на ўвесь свет наркабарону Пабла Эксабару.

Пра гэта паведамляе El Tiempo.

Пабла Эскабар увайшоў у гісторыю як адзін з самых жорсткіх злачынцаў XX стагоддзя. Верхавод Медзяльінскага картэля быў забіты ў перастрэлцы з паліцыяй у 1993 годзе, аднак яго маёнтак да гэтага часу нагадваў пра яго. Дом Пабла Эскабара размяшчаўся ў элітным раёне Эль-Поблада. Пасля смерці Пабла Эскабара дом стаў музеем. У ім наведвальнікі маглі азнаёміцца ​​з мноствам фотаздымкаў, а таксама калекцыяй асабістых рэчаў наркабарона. Кіраваў домам старэйшы брат і былы саўдзельнік злачынцы Раберта Эскабар Гавірыя. Аднак, у верасні 2018 года ўлады закрылі будынак. Мясцовая ўлада вырашыла разбурыць дом кіраўніка наркакартэля, каб пазбавіцца ад сімвала гвалту.

Васьміпавярховы дом "Манака" ўрачыста знеслі з дапамогай кантраляванага выбуху. Каб ажыццявіць яго, з навакольных дамоў прыйшлося эвакуіраваць паўтары тысячы чалавек.

На месцы маёнтка Эскабара зараз плануюць пабудаваць мемарыяльны парк у памяць ахвяр наркамафіі. Праца над ім пачнецца пасля таго, як будзе прыбрана смецце пасля разбурэння дома. Дызайн помнікастаў быў пераможцам міжнароднага архітэктурнага конкурсу, праведзенага ў мінулым годзе. Чакаецца, што працы будуць каштаваць каля 6 000 млн песа і працягнуцца восем месяцаў.

Мэта мемарыяла ў тым, каб паказаць турыстам гісторыю гвалту ў горадзе, ахвярамі якога сталі 46 200 чалавек у перыяд з 1983 па 1994 гады.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: