У Канадзе створаны найбуйнейшы ў свеце снежны лабірынт

Снежны лабірынт, які размешчаны на прыватнай ферме паблізу сталіцы канадскай правінцыі Манітоба, прызнаны самым вялікім у свеце.

Лабірынт у Канадзе. Скрын з відэа

На поўдні Канады мясцовы жыхар Клінт Масе пры дапамозе спецтэхнікі і 300 грузавікоў снегу за тыдзень збудаваў самы вялікі ў свеце снежны лабірынт. Адпаведнае відэа апублікаваў CBC News.

Лабірынт адкрылі ў студзені, але афіцыйная яго рэгістрацыя ў Кнізе рэкордаў Гінеса адбылася толькі днямі.

Працягласць двухметровых сцен складае больш за 1300 метраў.

Плошча аб'екта  каля 2789 квадратных метраў, што прыкладна на 1100 квадратных метраў больш, чым у мінулага рэкардсмена з Сандэр-Бі таксама ў Канадзе. Яго пабудавалі ў 2015 годзе.


Паводле korrespondent.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: