У Канадзе захоўваюцца багатыя беларускія архівы (фота)

Юры Грыбоўскі адкрыў малавядомыя калекцыі беларускай дыяспары ў дзяржаўных архівах Канады.


У Канадзе пасля Другой сусветнай вайны сфарміраваўся адзін з цэнтраў беларускай дыяспары. Але поўная гісторыя гэтай супольнасці яшчэ не напісана.


Пра тое, што ў Канадзе могуць захоўваюцца архіўныя матэрыялы, звязаныя з гісторыяй Беларусі, мабыць, здагадваюцца толькі лічаныя вучоныя. Але і яны не маюць часта магчымасці паехаць і даследаваць гэтыя зборы.

Пераадолець акіян удалося Юрыю Грыбоўскаму, доктару гістарычных навук, прафесару катэдры міжкультурных даследаванняў Цэнтральна-Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэту.


Юры Грыбоўскі ў канадскіх архівах знайшоў багатыя матэрыялы. Аднак усе за раз іх вывучыць немагчыма. На якіх тэмах і асобах спыніўся варшаўскі гісторык? Яго цікавілі перш за ўсё праблемы ўзаемаадносін паміж рознымі дзеячамі і лагерамі беларускай эміграцыі. Сярод іх прыцягнулі асаблівую ўвагу постаці Вінцэнта Жук-Грышкевіча і Сяргея Хмары.

Віктар Корбут, radyjo.net 
Фота: Юры Грыбоўскі


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць