У Казахстане створаць камісію па рэабілітацыі ахвяр рэпрэсій

Прэзідэнт краіны Такаеў нагадаў, што за гады рэпрэсій у Казахстан былі сасланыя больш за 5 млн чалавек з усяго СССР. Ён таксама адзначыў, што ў выніку «вялікага тэрору» пацярпелі каля 100 тысяч казахстанцаў.
Улады Казахстана вырашылі стварыць дзяржаўную камісію па рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій. Пра гэта паведаміў прэзідэнт краіны Касым-Жомарт Такаеў ў звароце, які быў апублікаваны на афіцыйным сайце кіраўніка дзяржавы ў суботу, 30 траўня, напярэдадні Дня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій і голаду.

Такаеў канстатаваў, што «вялікі тэрор» нанёс каласальны ўрон народам, хто пражываў на тэрыторыі савецкай дзяржавы. «За гады рэпрэсій у Казахстан было саслана звыш пяці мільёнаў чалавек з усіх куткоў Савецкага Саюза. Праз жорны рэпрэсій прайшло каля 100 тысяч казахстанцаў, больш за 20 тысяч з якіх былі расстраляныя», — нагадаў прэзідэнт.

Дзень памяці ахвяр палітычных рэпрэсій


Па словах Такаева, журботным сімвалам жорсткасці і цынізму тых гадоў стаў Акмалінскі лагер жонак здраднікаў радзімы ( «Алжыр»), куды этапавалі блізкіх сваякоў, жонак і дзяцей палітвязняў. «Сёння мы з горыччу ўспамінаем і тых, хто загінуў ад голаду ў гады калектывізацыі, альбо быў вымушаны пакінуць сваю радзіму. Гэтая бяда напаткала каля трох мільёнаў чалавек», — сказаў Такаеў.

У 1993 годзе ў Казахстане быў прыняты закон аб рэабілітацыі ахвяр масавых палітычных рэпрэсій, а ў 1997 годзе па ўказе тагачаснага прэзідэнта Нурсултана Назарбаева 31 траўня было абвешчана Днём памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій. Больш за 5 млн чалавек з усяго СССР. Ён таксама адзначыў, што ў выніку «вялікага тэрору» пацярпелі каля 100 тысяч казахстанцаў.

dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: