У кіеўскім ліцэі прайшла сустрэча з беларускімі добраахвотнікамі (фота)

Ва Украіне працягваецца праект, накіраваны на інфармаванне ўкраінскіх школьнікаў пра ўдзел беларускіх добраахвотнікаў у вайне.


Арганізатарам праекту з'яўляецца Грамадскі сектар Атраду «Пагоня» пры падтрымцы народнага дэпутата Украіны Ігара Гузя.


Гэтым разам беларускія добраахвотнікі наведалі ўкраінскі гуманітарны ліцэй Кіеўскага нацыянальнага універсітэта імя Тараса Шаўчэнка.


Да гэтага сустрэчы з беларускімі добраахвотнікамі прайшлі ўжо ў 11 школах Валынскай вобласці.


На кожнай сустрэчы навучэнцы праяўлялі актыўнасць і з цікавасцю задавалі пытанні, якія ў асноўным тычыліся Беларусі і сітуацыі на фронце.


Напрыканцы ўкраінскія школьнікі мелі магчымасць сфатаграфавацца з бел-чырвона-белым сцягам і беларускімі добраахвотнікамі.


Прэс-служба Грамадскага сектару Атраду “Пагоня”

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: