У Кіеве праходзіць Аб'яднаўчы сабор

Сёння, 15 снежня, у Сафіі Кіеўскай пачаўся Аб'яднаўчы сабор украінскіх праваслаўных цэркваў.  Ён мусіць выбраць статут новай адзінай Украінскай памеснай царквы і яе прадстаяцеля.
Фота: cerkva.info

Фота: cerkva.info


У саборы прымаюць удзел царкоўныя іерархі, святары і свецкія. Яны прадстаўляюць тры царквы — УПЦ КП, УАПЦ і УАЦ МП. Першыя дзве зацвердзілі свой удзел у саборы на ўзроўні архірэйскіх сабораў, ад Маскоўскага патрыярхату ёсць асобныя прадстаўнікі епіскапату.
Фота: УПЦ КП

Фота: УПЦ КП


Прэс-сакратар прэзідэнта Парашэнкі Святаслаў Цаголка апублікаваў першае і пакуль адзінае фота сабора — прысутным нельга карыстацца тэлефонамі.

Прэзідэнт Пётр Парашэнка прысутнічае на саборы ў якасці госця.

Тайнае галасаванне за прадстаяцеля пройдзе ў два туры. Першы тур — рэйтынгавае галасаванне. У другі тур выйдуць тры прэтэндэнты, якія набралі больш за ўсё галасоў удзельнікаў сабора.

Па дадзеных СМІ, Аб'яднаную ўкраінскую праваслаўную Царкву ўзначаліць прадстаяцель з тытулам Мітрапаліт Кіеўскі, а не Патрыярх.

На Сафійскую плошчу ў Кіеве сабраліся тысячы людзей. Прыхаджане розных цэркваў з рэгіёнаў прыязджалі ў сталіцу дзясяткамі аўтобусаў. Па словах вернікаў, іх бясплатна прывезлі ў сталіцу і арганізавалі дарогу святары, якія рабілі аб'явы пра гэта на службах у цэрквах.

Паводле ўкраінскіх СМІ
Чытайце таксама:

Беларуская Праваслаўная Царква: перарваны шлях да аўтакефаліі



Беларуская аўтакефалія: утварэнне і канец



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!