У Кіеве з-за залевы абваліўся мост

У Кіеве з-за залевы абваліўся Кірылаўскі пуцеправод. На месцы цяпер працуюць сталічныя камунальнікі. Месца абвальвання пуцеправода агароджанае, утварыўся затор.

Абвал Кірылаўскага пуцеправода ў Кіеве. Фота: rbc.ua 

У Кіеве з-за складаных умоў надвор'я ў сераду 25 ліпеня часткова абрынуўся пуцеправод на скрыжаванні вуліц Кірылаўскай (былая Фрунзе) і Целігі. Пра гэта са спасылкай на відавочцаў паведамляе ў сераду 112.ua.


На месцы цяпер працуюць сталічныя камунальнікі. Месца абвальвання моста цяпер агароджанае. Утварыўся затор, прастойвае грамадскі транспарт.

На Кіеў у сераду, 25 ліпеня, абрынуўся лівень з навальніцай і градам. У горадзе затоплены падземныя пераходы і дарогі, з перабоямі працуе наземны грамадскі транспарт.


Паводле korrespondent.net112.ua



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: