У Кітаі раздаюць грошы, каб грамадзяне правялі Новы год дома

Новы год — самае маштабнае і важнае свята ў Кітаі. Сёлета яно працягнецца з 12 па 27 лютага. Афіцыйна кітайцы будуць адпачываць сем дзён — з 12 па 18 лютага. Але ў гэтым годзе на навагоднія святы кітайцаў спрабуюць прымусіць сядзець дома



У час навагодніх святаў кітайцы часта ездзяць да сваякоў у іншыя гарады, а гэта стварае велізарную міграцыйную плынь, паведамляе korrespondent.net.

Каб прадухіліць масавыя пераезды людзей з рэгіёну ў рэгіён, кіраўніцтва некаторых кітайскіх гарадоў прапануе сваім жыхарам грошы, каб тыя засталіся дома.

"Гэта трэба для прадухілення распаўсюджвання каронавіруса — асабліва на фоне новых ачагоў узгарання інфекцыі на паўночным усходзе краіны", — тлумачаць сваё рашэнне ў мэрыі.

Некаторыя гарады "за свята дома" прапануюць адну тысячу кітайскіх юаняў ($155). У іншых — адкрылі бясплатны доступ да галоўных славутасцях. Адзін з раёнаў гарадской акругі Чанша раздасць па 30 гігабайт мабільнага інтэрнэту, 200 электронных кніг і бясплатныя маскі тым, хто застанецца дома.

У Кітаі прыкладна 291 мільёнаў працоўных-мігрантаў, якія зарэгістраваныя як сельскія жыхары, але працуюць у гарадах. У асноўным яны выконваюць нізкааплатную працу і пазбаўленыя многіх сацыяльных ільгот. Для многіх з іх Новы год — гэта адзіная магчымасць наведаць дзяцей і бацькоў.

Ад тых, хто ўсё ж такі рашыць паехаць дадому, урад Кітая патрабуе атрымаць адмоўны вынік тэсту на COVID-19 і прайсці 14-дзённы каранцін.

Паводле korrespondent.net.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: