У Кітаі знайшлі нулявога пацыента COVID-19 — СМІ

Новыя дадзеныя могуць дапамагчы навукоўцам адсачыць хуткасць распаўсюджванне хваробы і шляхі перадачы інфекцыі.

Першы выпадак заражэння каронавірусам новага тыпу адбыўся ў Кітаі яшчэ 17 лістапада, а не ў снежні, як лічылася раней. Пра гэта ў пятніцу, 13 сакавіка, паведамляе газета South China Morning Post.

Выданне абапіраецца на ўрадавыя дакументы, якія апынуліся ў распараджэнні журналістаў, і мяркуе, што першым чалавекам, у якога было новае захворванне, мог стаць 55-гадовы жыхар правінцыі Хубэй. Аднак статус яго як нулявога пацыента — гэта значыць першага, хто заразіўся, — яшчэ афіцыйна не пацверджаны.

На сёння агульная колькасць інфікаваных каронавірусам у свеце працягвае расці і ўжо дасягнула 131 621 чалавек.

Паводле korrespondent.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: