У Кракаве пройдзе акцыя пратэста супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі

У нядзелю, 15 снежня, у Кракаве пройдзе акцыя пратэсту пад лозунгам «Гэта не інтэграцыя – гэта акупацыя». Яе арганізоўваюць беларускія і ўкраінскія студэнты ў знак пратэсту супраць так званай інтэграцыі Беларусі і Расіі. Мерапрыемства адбудзецца а 12.30 каля будынка Генеральнага консульства Расіі ў Кракаве.

Будынак Генконсульства Расіі ў Кракаве. Фота konsulmir.com

Будынак Генконсульства Расіі ў Кракаве. Фота konsulmir.com

Паводле аднаго з арганізатараў мерапрыемства, украінскага студэнта Антона Чарапенкі, які вучыцца ў Кракаве, «русский мир» не прыходзіць адразу з танкамі і салдатамі, а ўсё пачынаецца ад дамоўленасцей.

«Мы ў вачах беларусаў убачылі страх, што ім не будзе куды вяртацца», – сказаў маладзён пра студэнтаў-беларусаў Кракава ў момант, калі Мінск і Масква рыхтаваліся да падпісання дакументаў, датычных гэтак званай інтэграцыі. Пры гэтым Антон падкрэсліў, што ва ўкраінцаў і беларусаў «падобны вопыт прыцяснення з боку расійскіх гаспадароў».

«Беларусы для нас – братні народ, і мы не хочам, каб нешта падобнае, што адбылося з Украінай, адбылося з Беларуссю», – сказаў Антон Чарапенка.

polskieradio.pl

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: