Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

У Крыму пажар лютаваў у антычным Пантыкапеі

У Керчы пажар знішчыў значную частку расліннасці на ахоўваемым археалагічным комплексе «Пантыкапей», які месціцца ў цэнтры гораду на гары Мітрыдат.

Як паведамляе карэспандэнт Крым.Реалии, выпаленая зямля абмежавалася парканам археалагічнага запаведніка.

Агонь знішчыў расліннасць у раёне месца правядзення раскопак на тэрыторыі старадаўняга гарадзішча, а таксама побач з руінамі акропаля, якія з'яўляюцца папулярнай цікавосткай для турыстаў і адной з «візітовак» Керчы.


У Керчынскім гісторыка-культурным запаведніку не каментуюць нядаўні пажар на тэрыторыі комплексу «Пантыкапей».





Каментаваць