У Крыму заявілі, што спыняць ўкраінскае вяшчанне

У анэксаваным Расіяй Крыму заявілі, што вяшчанне ўкраінскіх медыя на тэрыторыю паўвострава будзе спынена як не адпавядаючае расійскаму заканадаўству.
Ілюстрацыйнае фота 

Ілюстрацыйнае фота 


Пра гэта заявіў прызначаны расійскімі ўладамі «міністр» ўнутранай палітыкі, інфармацыі і сувязі Крыма Дзмітрый Палонскі.

Паводле яго слоў, вяшчанне на Крым не будзе дапушчана «з-за адсутнасці законных падстаў».

«У нас дастаткова тэхнічных сродкаў, каб спыніць недазволенае расійскім заканадаўствам вяшчанне на тэрыторыі Рэспублікі Крым», — заявіў Палонскі.

Ён дадаў, што заглушванне сігналу з новай вышкі на тэрыторыю паўвострава не адаб'ецца на якасці тэле- і радыёвяшчання ў Крыму.

Таксама Палонскі заявіў, што «праект (ўкраінскага вяшчання на Крым) не мае ніякіх перспектыў».

Як вядома 2 снежня намеснік міністра інфармацыйнай палітыкі Арцём Бідэнка заявіў, што ў н.п. Чонгар Генічнага раёна Херсонскай вобласці пачалі будаваць тэлерадыёкамунікацыйную вежу вышынёй 150 м, якая будзе даваць сігнал на часова акупаваны Крым.

Паводле «Украінскай праўды»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: