У Кыргызстане спынілі працу сістэмы SWIFT

Нацбанк Кыргызстана рэкамендаваў усім фінансавым установам спыніць працу і ўзмацніць меры бяспекі да стабілізацыі сітуацыі ў краіне.

У Кыргызстане на фоне масавых пратэстаў спынілі працу міжнароднай міжбанкаўскай аплатнай сістэмы (SWIFT). Пра гэта  прадстаўніца Нацыянальнага банка краіны Аіда Карабаева, паведамляе Інтэрфакс.

Гаворыцца, што ўлады пайшлі на такі крок з мэтай прадухілення адтоку капіталу з краіны.

Кыргызскі Нацбанк таксама рэкамендаваў усім фінансавым установам спыніць працу і ўзмацніць меры бяспекі да стабілізацыі сітуацыі ў краіне.

"Прынятыя меры неабходныя для забеспячэння бяспекі сістэмы, захавання актываў. Нацбанк адсочвае сітуацыю, і па меры яе стабілізацыі банкаўская сістэма пачне сваю дзейнасць у штатным рэжыме", — патлумачыла Карабаева.

Напярэдадні ў Кыргызстане адключылі банкаматы, каб грамадзяне не мелі магчымасці зняць наяўныя. З банкаматаў таксама канфіскавалі ўсе грошы нібыта з-за пагрозы марадзёрства.

Нагадаем, вечарам 5 кастрычніка ў сталіцы Кыргызстана пачаліся масавыя пратэсты ў знак нязгоды з вынікамі мінулых парламенцкіх выбараў. Пратэстоўцы захапілі шэраг адмінбудынкаў і выпусцілі з СІЗА некалькі былых топ-палітыкаў краіны.

Раніцай у аўторак ЦВК краіны абвясціў аб непрызнанні вынікаў парламенцкіх выбараў. Дату паўторных выбараў плануюць абвясціць у бліжэйшыя два тыдні.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: