У Кыргызстане збілі ўдзельніц мітынгу супраць гвалту над жанчынамі

У Бішкеку міліцыянты затрымалі ўдзельніц мірнага жаночага маршу супраць гвалту, паведамляе рэсурс kloop.kg.
Міліцыя затрымлівае ўдзельніцу мітынга

Міліцыя затрымлівае ўдзельніцу мітынга

У Бішкеку ўпершыню напалі на штогадовы марш за правы жанчын.

Спачатку невядомыя мужчыны атакавалі удзельніц і ўдзельнікаў, разарвалі транспаранты і плакаты. Затым міліцыя затрымала ахвяраў нападу, а не тых, хто атакаваў.

Напад на марш здарылася роўна апоўдні, калі ён павінен быў пачацца. Каля 30-40 мужчын пачалі ламаць транспаранты і плакаты, кідаць яйкі, а таксама фізічна атакаваць удзельнікаў.

Увесь гэты час вялікая частка міліцыянтаў не здзяйсняла ніякіх дзеянняў, што пацвярджаецца шматлікімі відэазапісамі.

Затым міліцыя затрымала ахвяраў нападу — усяго каля 70 чалавек.
Хоць міліцыя сцвярджае, што яна прывезла ў Свярдлоўскі РАУС абодва бакі супрацьстаяння, большая частка тых, хто нападаў, не была затрыманая і, замест гэтага, махала рукамі змешчаным у аўтобусы затрыманым.

Пасля двух гадзін знаходжання ў Свярдлоўскам РАУСе большую частку ахвяраў нападу выпусцілі без прад'яўлення абвінавачванняў.

Арганізатаркі маршу — дзесьці 6-7 чалавек — правялі ў РАУСе больш часу. Некаторым з іх пагражае штраф з-за «непадпарадкавання» супрацоўнікам міліцыі.

Урад Кыргызстана спрабуе цяпер патлумачыць дзеянні міліцыі як «прадухіленне гвалту». Дэпутат кіргізскага парламенту Эльвіра Сурабалдзіева ў сваім Twitter-акаўнце напісала:

«Арганізатары шэсця, звычайна апавяшчаць міліцыю, у гэты раз не зрабілі гэтага, хаця варта было дзеля бяспекі. Другому боку паведамілі пра мітынг у абарону ЛГБТ, так што рэакцыя чаканая. Пасля праверкі асобаў, усіх адпусцяць, трымаць не будуць», – заявіла дэпутат Эльвіра Сурабалдзіева ў сваім Twitter-акаўнце.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: