У Латвіі ўводзяць надзвычайнае становішча з-за каронавіруса

На пазачарговым пасяджэнні Сейма Латвіі 14 кастрычніка зацвердзілі пастанову ўрада, згодна з якой на тэрыторыі краіны аб'яўляецца надзвычайнае становішча з-за каронавіруса, паведамляе прэс-служба Сейма.

Цяпер супрацоўнікі арганізацый, па магчымасці, павінны працаваць аддалена. Работнікі дзяржсектара абавязкова павінны быць вакцынаваныя або мець актуальную даведку аб адсутнасці кавіда. Наведванне спартыўных мерапрыемстваў, грамадскіх месцаў і г. д. — на такіх жа ўмовах. Забаўляльныя цэнтры, батутныя паркі, аквапаркі будуць часова закрытыя. Школьнікі будуць навучацца вочна, але з захаваннем масачнага рэжыму і рэгулярным тэставаннем на каронавірус.

Паводле reform.by.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: