У Леанарда да Вінчы знайшлі «сімптом кіпцюрастай рукі»

У год 500-годдзя з дня смерці Леанарда да Вінчы колькасць даследаванняў, звязаных з яго імем, значна вырасла. Да гісторыкаў і мастацтвазнаўцаў далучыліся і медыкі. У нядаўнім артыкуле італьянскія лекары Давідзэ Лацэры і Карла Росі прапанавалі новую версію, якая тлумачыць, чаму ў апошнія гады жыцця мастак не мог трымаць пэндзаль правай рукой.
Згадка пра праблемы з правай рукой Леанарда ўпершыню з'яўляецца ў 1517 годзе, за год з невялікім да яго смерці. Звычайна біёграфы лічылі, што гэта было наступствам інсульту. Аднак Лацэры і Росі лічаць, што ў дадзеным выпадку прычынай была посттраўматычная нейрапатыя лакцявога нерва.

Галоўным аргументам стаў малюнак сангінай, выкананы ламбардскім мастаком Амброджо Фігіна. Ён уяўляе сабой партрэт Леанарда да Вінчы, на якім правая рука мастака сагнутая ў локці і схаваная ў складках адзення, так што бачны толькі пэндзаль. Пры поглядзе на малюнак ствараецца ўражанне, што рука зафіксавана жорсткай павязкай, як гэта звычайна робіцца пры лячэнні пераломаў. Асаблівую ж увагу аўтараў прыцягнулі пальцы гэтай рукі, стан якіх вельмі падобны на тое, што вядома ў медыцыне пад назвай «птушыная лапа», «лапа Спрынгсцера» або «сімптом кіпцюрастай рукі»: пацыент у стане сціснуць кулак, але не здольны выпрастаць безназоўны палец і мезенец. Такі сіндром служыць характэрнай прыкметай паралічу, выкліканага пашкоджаннем лакцявога нерва. Тады як пры наступствах інсульту лекары чакалі б убачыць, хутчэй, спазматычна сціснутую кісць.

Лацэры і Росі мяркуюць, што пажылы мастак мог атрымаць траўму рукі з прычыны непрытомнасці, а наступнае паражэнне локцевага нерва прывяло да паралічу кіраваных ім цягліц, у прыватнасці, амаль усіх унутраных цягліц кісці. «Пагаршэнне стану кісці да Вінчы не было звязана з пагаршэннем кагнітыўных функцый, а гэта значыць, што інсульт малаверагодны», — дадае Давідзе Лацэры.

Паводле Pro Scence

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: