У Лісабоне адбыўся мітынг за вызваленне палітвязняў з удзелам Святланы Ціханоўскай

Каля 100 чалавек прынялі ўдзел у мітынгу.
Былі прадстаўнікі беларускай дыяспары з Лісабона, Порту, Фару і іншых гарадоў. Далучыліся таксама прадстаўнікі Украіны і Расіі. Святлану павіталі традыцыйнай партугальскай песняй-фаду.

Ціханоўская падзякавала удзельнікам сустрэчы і беларускай дыяспары за падтрымку палітвязняў. Усе разам падпісалі паштоўкі тым, хто зараз знаходзіцца за кратамі. Прадстаўнікі дыяспары трымалі ў руках партрэты Дар'і Чульцовай, Кацярыны Андреевай, Кацярыны Барысевіч, Паўла Севярынца, Дзмітрыя Фурманава, Сяргея Ціханоўскага і іншых, хто знаходзіцца цяпер у турме.

Святлана Ціханоўская заклікала дыяспару працягваць падтрымліваць тых, хто ў Беларусі: студэнтаў, моладзь, дактароў, работнікаў, што не перастаюць змагацца, страйкамы, незалежныя профсоюы, дваровыя арганізацыі і асабліва тых, хто ў турмах, і іх родных і блізкіх.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: