У Літве каля савецкіх помнікаў усталявалі таблічкі пра гістарычную няпраўду

У Літве ля помнікаў часоў СССР з'явіліся таблічкі наконт неадпаведнасці гістарычнай праўдзе

У Літве з'явіліся шыльды ля помнікаў паблізу пахаванняў салдат Чырвонай Арміі. Фота: lzinios.lt

У Біржайскім раёне Літоўскай Рэспублікі каля помнікаў савецкім воінам-вызваліцелям у суботу, 21 кастрычніка, усталявалі шыльды, на якіх тлумачыць, што «ідэалагічныя надпісы савецкага перыяду» не адпавядаюць гістарычнай праўдзе.

Адзначаецца, што муніцыпалітэт Біржайскага раёна прыняў рашэнне ўсталяваць такія шыльды ля помнікаў паблізу пахаванняў салдат Чырвонай Арміі.

На таблічках, у прыватнасці, напісана: «Пахаванне жаўнераў СССР часоў Другой сусветнай вайны (аб'ект культурнай спадчыны). Ідэалагічныя надпісы савецкага перыяду не адпавядаюць гістарычнай праўдзе».

У той час жа расійская амбасада ў Літве назвала такі ўчынак “агідным” і заявіла, што такія надпісы абражаюць памяць салдат, якія загінулі ў 1944 годзе пры вызваленні тэрыторыі Літвы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў: «Гэта, безумоўна, агідны ўчынак, які абражае памяць 970 салдат, у тым ліку чатырох Герояў Савецкага Саюза, што загінулі ў 1944 годзе пры вызваленні гэтай тэрыторыі Літвы», — сказана ў паведамленні амбасады Расіі. Расійскія дыпламаты ў сваёй заяве адзначылі, што не бачаць «якой-небудзь неадпаведнасці гістарычнай праўдзе» на помніку.

 Паводле Корреспондент.net, РБК


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: