У Літве па падазрэнні ў шпіянажы на карысць Расіі затрымана некалькі палітыкаў

У Літве па падазрэнні ў шпіянажы на карысць Расіі затрымана некалькі асоб, у тым ліку — былы старшыня Сацыялістычнага народнага фронту Альгірдас Палецкіс.
Альгірдас Палецкіс. Фота: Audrius Solominas

Альгірдас Палецкіс. Фота: Audrius Solominas

Па дадзеных крыніц DELFI у паліцыі, Палецкіса затрымалі з доказамі, ён займаўся зборам інфармацыі па замове спецслужбаў.

«Затрыманы грамадзянін Літвы, вядомы ў грамадстве Альгірдас Палецкіс. Ёсць і іншыя затрыманыя», — паведаміў у сераду на прэс-канферэнцыі генеральны пракурор Эвалдас Пашыліс.

Дакладная колькасць затрыманых не называецца, аднак вядома, што ўсе яны былі звязаны з рознымі непарламенцкімі партыямі. Па словах генкамісара Літвы Лінаса Пярнаваса, выяўленая сетка «ўяўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы нашай краіны».

Палецкіс быў заключаны пад варту яшчэ ў кастрычніку.

Таксама сярод падазраваных — грамадзянін Расіі Валерый Іваноў, затрыманы 18 снежня. У яго пры ператрусе была знойдзена зброя.

За шпіянаж у Літве прадугледжана крымінальнае пакаранне тэрмінам да дзесяці гадоў пазбаўлення волі, удакладняе meduza.io.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: