У Літве пачалі публікаваць дакументы аб злачынствах Чырвонай арміі

Цэнтр даследаванняў генацыду і супраціву жыхароў Літвы пачынае публікаваць дакументы аб злачынствах Чырвонай арміі ў Літве — забойствах, згвалтаваннях і рабаваннях.
© DELFI / Orestas Gurevičius

© DELFI / Orestas Gurevičius

Пачатак апублікавання новых дакументаў прымеркаваны да гадавіны вываду акупацыйных савецкіх войскаў з Літвы.

На інтэрнэт-сайце kgbveikla.lt пачынаецца публікацыя дакументаў Камуністычнай партыі, Чырвонай арміі, МУС і іншых ведамстваў, якія раскрываюць іх рэпрэсіўныя і гвалтоўныя дзеянні ў Літве ў 1944-1953 гадах. Дакументы сведчаць, што пасля прыходу савецкіх вайскоўцаў у Клайпедскай і Шылуцкай абласцях пачаліся павальныя згвалтаванні жанчын незалежна ад іх нацыянальнасці або ўзросту.

«Гвалтавалі і сямідзесяцігадовых старых, і чатырнаццацігадовых дзяўчынак — нават у прысутнасці бацькоў», — гаворыцца ў паведамленні Цэнтра.

У дакументах таксама апісаны стральба п'яных савецкіх салдат, у выніку якой загінулі людзі, падпалы сядзібаў, рабаванне жыхароў і іншыя злачынствы.

Апошнія часткі савецкіх войскаў пакінулі Літву 31 жніўня 1993 года.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: