У Літве забаранілі продаж алкаголю асобам, маладзейшым за 20 гадоў

У Літве зрабілі больш жорсткім продаж алкаголю: забаранілі продаж алкаголю асобам, маладзейшым за 20 гадоў.

Фота: gettyimages.com

У Літве з 1 студзеня павысілі ўзрост для куплі і ўжывання алкаголю. З 1 студзеня ў краіне ўступае ў сілу закон, які абмяжоўвае продаж алкаголю асобам маладога ўзросту. Цяпер спіртныя напоі змогуць купляць толькі асобы старэйшыя за 20 гадоў, паведамляе Delfi.

«З 1 студзеня 2018 года ўжываць і купляць алкаголь у Літве на законнай падставе змогуць асобы, старэйшыя за 20 гадоў. ...Змяняецца таксама час продажу алкаголю. З гэтага часу яго будуць прадаваць з 10 да 20 гадзін у працоўныя дні і з 10 да 15 гадзін у нядзелю», — гаворыцца ў паведамленні.

Падчас абмеркаванняў новых правілаў, выканаўчы дырэктар Літоўскай асацыяцыі гандлёвых кампаній Лаўрынас Вілімас звярнуў увагу на тое, што праблемы ў асноўным будуць не ў крамаў, а ва ўстаноў грамадскага харчавання.

«Будзе цяжка ўявіць, як студэнты першага і другога курсу з калегамі пойдуць, скажам, у начны клуб, і барменам давядзецца кантраляваць, каб 19-гадовым алкаголь не прадавалі, а іх 20-гадовым сябрам — прадавалі», — адзначыў ён.

 korrespondent.net

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць