У Ліване пратэстоўцы закідалі паліцыю баявымі гранатамі

У ліванскім горадзе Трыпалі працягваюцца масавыя беспарадкі з-за каранцінных абмежаванняў. Ад улады патрабуюць прыняцця мер для паляпшэння ўмоў жыцця і адмены каменданцкай гадзіны.



У Трыпалі на поўначы Лівана, працягваюцца масавыя беспарадкі і пратэсты з патрабаваннем адмяніць каменданцкую гадзіну, уведзеную ўладамі ў якасці меры супраць распаўсюджвання каронавіруса. Таксама пратэстоўцы патрабуюць паляпшэння ўмоў жыцця, паведамляе korrespondent.net.

Падчас пратэстаў маніфестанты закідалі паліцыю баявымі гранатамі, дзевяць праваахоўнікаў атрымалі раненні. Гэтую інфармацыю пацвярджае МУС Лівана і асабліва падкрэслівае, што гэта былі не бутэлькі з запальнай сумессю і не шумавыя гранаты, а менавіта баявыя. Пра гэта МУС Лівана гаворыць у сваім Twitter.

Колькасць пацярпелых падчас беспарадкаў у Ліване на вечар 27 студзеня вырасла да 226 чалавек.

Пратэстоўцы таксама закідалі будынак мэрыі бутэлькамі з запальнай сумессю.

"Падчас аперацыі па аднаўленні парадку затрыманыя пяцёра падбухторшчыкаў да гвалтоўных акцыяў, якія заклікалі кідаць у салдат і патрульныя машыны камяні і бутэлькі з запальнай сумессю", паведамляюць улады. Паліцыя і армія ўжылі для разгону дэманстрантаў гумовыя кулі і слёзатачывы газ.

Улады Лівана прынялі рашэнне ўвесці армію ў горад.

Беспарадкі працягваюцца ў Трыпалі ўжо тры дні. Пратэстоўцы патрабуюць скасаваць абмежаванні, уведзеныя з-за пандэміі каронавіруса. Ліванскі Чырвоны Крыж паведамляў пра дзясяткі пацярпелых падчас сутыкненняў з праваахоўнікамі.

Вышэйшы савет абароны падоўжыў дзеючае ў Ліване надзвычайнае санітарны становішча да 8 лютага.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: