У Лондане пратэстуюць з-за смерці затрыманага (фота)

У Лондане праходзяць акцыі пратэсту пасля смерці 20-гадовага Раша Чарльза, які памёр у шпіталі пасля таго, як яго затрымалі паліцыянты. 

Пра гэта паведамляе The Telegraph у суботу, 29 ліпеня.

"Некалькі чалавек былі арыштаваныя пасля таго, як выйшлі на пратэст пасля смерці чалавека. Яны забарыкадзіравалі дарогу і кідалі бутэлькі на афіцэраў на фоне росту напружанасці", — гаворыцца ў паведамленні.

Падчас затрымання Раша Чарльза, паліцэйскія моцна прыціснулі яго да падлогі. Адразу пасля затрымання ён памёр у бальніцы.

У Незалежнай камісіі па разглядзе скаргаў на паліцыю ўжо заявілі, што зоймуцца вывучэннем гэтага інцыдэнту.

korrespondent.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: