Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

У лонданскім метро адбыўся выбух

У лонданскім метрапалітэне адбыўся выбух. Як сцвярджаюць сведкі, у апошнім вагоне выбухнуў белы кантэйнер. У паліцыі горада пацвердзілі, што ў метро адбыўся нейкі "інцыдэнт".

У вагоне выбухнуў невядомы прадмет. Фота metro.co.uk. 

Выбух адбыўся на станцыі лонданскага метро Parsons Green. У выніку здарэння, як піша мясцовая газета “Metro”, некалькі чалавек атрымалі апёкі твару.

 Пра гэта ў пятніцу, 15 верасня, паведаміла таксама агенцтва Reuters.

У паліцыі брытанскай сталіцы пацвердзілі, што атрымалі паведамленне пра інцыдэнт, абставіны якога ў дадзены момант вывучаюць супрацоўнікі праваахоўных органаў. Згодна з фатаграфіямі, апублікаванымі газетай The Sun, выбух і наступнае ўзгаранне адбыліся ў белым кантэйнеры ці вядры, што ў пакеце знаходзілася ў вагоне цягніка. На здымку бачна, што ўнутранась вагона не пашкоджаная, аднак вакол падазронага прадмета раскіданыя асабістыя рэчы пасажыраў.

Колькі ўсяго пацярпелых у выніку інцыдэнту, невядома. На месцы прысутнічаюць пажарныя разлікі і карэты хуткай дапамогі.

Станцыя Parsons Green знаходзіцца на захадзе Лондана ў раёне Фулхэм, адкуль у гэты час яго жыхары на метро накіроўваюцца на працу.

  


Фота metro.co.uk. 

Паводле Корреспондент.net, tass.ru

 

Каментаваць