У Луганску падарваная машына начальніка міліцыі ЛНР

Начальнік упраўлення народнай міліцыі самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі Алег Анашчанка загінуў пры выбуху аўтамабіля.

РІА Навіны паведамляе, што выбух адбыўся у 7:50 па мясцовым часе на вуліцы Чырвонасцяжнай у Луганску.

«У машыне было два чалавекі, абодва загінулі, па папярэдніх дадзеных, адным з іх быў Анашчанка», — сказаў прадстаўнік прэс-службы «народнай міліцыі».

У «міліцыі» падкрэслілі, што, па папярэдніх дадзеных, гэта быў тэрарыстычны акт, ад чаго быў узарваны аўтамабіль — удакладняецца.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: