У Львове з'явіўся «Беларускі крызісны цэнтр»

"Беларускi крызiсны цэнтр" у Львове дапамагае беларусам, якiя змушаны былi з'ехаць з Радзiмы, паведамляецца на сайце цэнтра.
Акцыя салідарнасці з Беларуссю ў Львове

Акцыя салідарнасці з Беларуссю ў Львове

Як вынікае з апісання, гэта праект нядаўна заснаванай дабрачыннай арганізацыі «Міжнародны валанцёрскі фонд "Наш дом"».

У «Беларускім крызісным цэнтры» аказваюць юрыдычную i псiхiалагiчную дапамогу; дапамогу па пошуку жытла, працы i вучобы; дапамогу ў падачы дакументаў на ВНЖ ва Украіне і на бежанства; дапамагаюць сем'ям з дзецьмі ў пошуках школ і садкоў, а таксама сямейнага ўрача.

Апроч таго ў цэнтры праводзяць навучальныя кампанii (семiнары), культурныя мерапрыемствы, акцыi.
Асноўным прыярытэтам «Беларускага крызiснага цэнтра» ў Львове з'яўляюцца дапамога беларусам, якія пераследуюцца ўладай па палiтычных матывах.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: