У МАГАТЭ назвалі магчымую прычыну ўсплёску радыяцыі ў Еўропе

Прычынай павышэння радыяцыйнага фону маглі стаць працы на рэактары, падчас якіх магчымыя выкіды радыяцыі.

Фото: eadaily.com


Забруджванне радыяцыяй паблізу ад расійскай мяжы на поўначы Еўропы можа быць звязана з працамі на ядзерным рэактары. Аднак месцазнаходжанне гэтага рэактара ўсё яшчэ не ўстаноўлена. Пра гэта заявілі ў Міжнародным агенцтве па атамнай энергіі (МАГАТЭ).

Эксперты адзначылі, што пры правядзенні працаў на рэактары могуць адбывацца выкіды радыяцыі.

Таксама ў агенцтве мяркуюць, што ўсплёск радыяцыі мог адбыцца падчас працы з рэактарам, які працуе ці знаходзіцца на тэхнічным абслугоўванні.

У той жа час геаграфічнае паходжанне выкіду радыяцыі яшчэ да гэтага часу не вызначана, адзначылі ў МАГАТЭ.

Паводле korrespondent.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: