У маскоўскім тэатры сарвалі прэм’еру спэктаклю «Суседзі» пра падзеі ў Беларусі

У маскоўскім «Театр. doc» увечары 1 траўня сарвалі прэм’еру спэктаклю рэжысэра Сяргея Гіндзіліса «Суседзі», прысвечанага падзеям жніўня 2020 году ў Беларусі. Пра гэта паведаміў карэспандэнт Радыё Свабода ў Маскве.
Прыкладна праз паўгадзіны пасля пачатку спектаклю ў залю ўвайшлі супрацоўнікі паліцыі, перапыніўшы актораў, і паведамілі гледачам, што паступіў сігнал аб закладзенай у памяшканні бомбе. Усе былі вымушаныя пакінуць залю.

Акторы паспрабавалі працягнуць спектакль на вуліцы, аднак паліцыя папярэдзіла іх, што яны будуць затрыманыя.

Аўтары спектаклю, сярод якіх беларусы і расіяне, апісваюць яго так:

«Разам з медыяпраектам «Жнівень 2020» мы сабралі гісторыі тых, хто пацярпеў ад дзеянняў сілавікоў пасля выбараў у Беларусі. Лекар, студэнтка, эмігрант, які вярнуўся ў гэтыя дні на радзіму, прадусар, актрыса, прыёмшчыца грузаў на Мінскім вакзале распавядаюць пра тое, што ім давялося перажыць летам 2020 году.

У спектаклі, створаным у тэхніцы headphone verbatim (даслоўны пераказ у слухаўках) мы глядзім на беларускія падзеі вачамі іх непасрэдных удзельнікаў. Актор чуе ў слухаўках голас героя і прайграе яго ў рэальным часе, што дазваляе забяспечыць максімальную ступень дакладнасці перадачы прамовы і інтанацыі. Форма такога спектаклю мае на ўвазе адкрытасць і няспыннае дапаўненне новымі матэрыяламі».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: