У Маскве адкрылі помнік князю Уладзіміру

Уладзімір Пуцін адкрыў помнік князю Уладзіміру ля сцен маскоўскага Крамля пасля некалькіх месяцаў спрэчак аб месцы і сімвалізме ўстаноўкі гіганцкага манумента князю Кіеўскай Русі ў цэнтры Масквы.


Вакол 25-метровай статуі некалькі месяцаў не сціхалі спрэчкі. Помнік першапачаткова меркавалася ўзвесці на Вараб'ёвых гарах, аднак больш за 40 тысяч чалавек падпісаліся пад петыцыяй супраць манумента, і яго было вырашана перанесці ў іншае месца сталіцы.

«Новы помнік — даніна павагі нашаму выдатнаму продку», — сказаў Пуцін, які асабіста прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця .

«Помнік бацьку можа быць усюды, дзе жывуць яго дзеці, у гэтым няма ніякай супярэчнасці, але дрэнна, калі дзеці забываюць, што ў іх адзін бацька», — нечакана развіў думку патрыярх Кірыл, наракаючы, што ў навакольным свеце «размываюцца ісціны».

Устаноўка помніка пачалася ў ноч на 16 кастрычніка.

Аўтар помніка Салават Шчарбакоў — адзін з самых запатрабаваных скульптараў ў Маскве ў апошнія гады. У 2013 годзе каля Крамля быў усталяваны помнік патрыярху Гермагену яго працы, у 2014 годзе там жа быў адкрыты яго Аляксандр I.


Паводле bbc.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • фцф
  • 2016-11-04 21:51:13
А на роднай Уладзімеру ўкраінскай мове там што небудзь напісана?

Больш цікавага на «Новым Часе»: